Лёнданскія беларусы паранялі ад Менску эстафэту Дзён вышыванкі

Пасьля пасьпяховых Дзён вышыванкі ў Менску падзея прыйшла ў Лёндан у самы прыдатны для гэтага час – напярэдадні Калядаў, калі многія з нас у задуменьні, што набыць у падарункі сябрам і сваякам. На запрашэньне Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Франак Вячорка зь менскай Арт Сядзібы й Радыё Свабода прывёз вышымайкі зь беларускім арнамэнтам, байкі з…

Шума

Канцэрт брытанскага гурту Morcheeba ў Менску будзе разаграваць Shuma

Праект “Будзьма” і Belsat TV паведамляюць, што фольк-поп гурт Šuma быў абраны брытанскімі культавымі музыкамі з Morcheeba разаграваць іх канцэрт у Менску. Shuma быў выбраны зь 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Заснаваны ў 2011 годзе праект спалучае электроніку з народнымі сьпевамі. – Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацьверджаньне, што пра слушным падыходзе беларускія народныя…

Лонданскія беларусы святкавалі 100-годдзе свайго біскупа

“Наша Ніва”: У нядзелю 7 снежня беларуская грамада ў Лондане святкавала 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Да гэтай даты было прымеркаванае ўрачыстае багаслужэнне і прэзентацыя кнігі выбраных твораў а. Аляксандра Надсана, які ў 2012 г. напісаў біяграфію біскупа. Біскуп Сіповіч стаяў у вытокаў беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі, якім яно было на працягу ўсіх…

Дзень вышыванкі ў Лёндане (па калядныя падарункі!..)

У нядзелю 14 сьнежня ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лёндане (а 12.30, пасьля царкоўнай службы) будзе ладзіцца Дзень вышыванкі – сьвята беларускай культуры. Госьцем сьвята будзе журналіст і грамадзкі актывіст Францішак Вячорка, які наведае Лёндан па запрашэньні Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі. У праграме сьвята: Кірмаш беларускіх рэчаў. Можна будзе набыць вышыванкі, вышымайкі (саколкі з арнамэнтам), вышыванкі для дзетак, бранзалеткі,…

Беларускі фільм у Лёндане – 15 сьнежня

Беларускі фільм, які сабраў найбольш міжнародных фэстывальных узнагародаў, будзе паказаны ў Лёндане. Фільм “Жыве Беларусь!” (Viva Belarus!) – па-беларуску з ангельскімі субтытрамі – можна будзе пабачыць 15 сьнежня а 18.30 гадз. Замовіць квіткі (задарма) На паказе, арганізаваным 89up i Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, возьме ўдзел рэжысёр фільму Франак Вячорка. Старонка фільму ў Фэйсбуку Глядзець трэйлер:

Юбілей біскупа Чэслава ў Лёндане

У нядзелю 7 сьнежня адбудзецца сьвяткаваньне стагодняга юбілею біскупа Чэслава Сіповіча – заснавальніка беларускай каталіцкай грамады ў Лёндане, актыўнага ўдзельніка грамадзкіх і культурных праектаў беларускай паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі. Сьвяточная Боская Літургія пачнецца а 10.30 Marian House (Беларускі культурна-рэлігійны цэнтар, Holden Avenue, N12 8HY). У ёй возьмуць удзел сябры Таварыства Яна Залатавуснага, да адраджэньня якога ён меў…

Угодкі Слуцкага збройнага чыну

Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае на традыцыйнае сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Падзея адбудзецца ў суботу 29-га лістапада 2014, у залі Беларускага Дому на 52 Penn Road, London, N7 9RE (Caledonian Road Station on the Piccadilly Line). Пачатак а 14:00. Разам з памяцьцю герояў-случчакоў, сёлетняя акадэмія мае ўшанаваць 500-ю гадавіну гістарычнай перамогі войскаў Вялікага Княства ў бітве…

Вучым беларускую мову: кніжкі ў Foyles і iPhone прылада

У лёнданскіх дзетак ужо ёсьць магчымасьць вучыць беларускую мову. А што рабіць дарослым? – Не чакаць, а вучыць цяпер таксама! У самай шыкарнай лёнданскай кнігарні, Foyles, ёсьць некалькі падручнікаў – у тым ліку з інтэрактыўным дыскам – і чытанак. А ў App Store ёсьць дармовая прылада Слова дня па-беларуску. Будзе попыт – будзе больш магчымасьцяў. Наперад!…

Калядныя падарункі: вышымайкі, вокладкі на пашпарты, сувэніры

Калі зможаце патрапіць у Менск яшчэ да Калядаў, варта закупіцца падарункамі ад symbal.by – вышымайкі, пасы, вокладкі на сувэніры, упрыгожваньні… Кошты дэмакратычныя і ніхто зь мясцовых брытанцаў такога мець ня будзе дакладна. Больш пра краму symbal.by – на сайце Радыё Свабода