Угодкі Слуцкага збройнага чыну

Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае на традыцыйнае сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Падзея адбудзецца ў суботу 29-га лістапада 2014, у залі Беларускага Дому на 52 Penn Road, London, N7 9RE (Caledonian Road Station on the Piccadilly Line). Пачатак а 14:00.

Разам з памяцьцю герояў-случчакоў, сёлетняя акадэмія мае ўшанаваць 500-ю гадавіну гістарычнай перамогі войскаў Вялікага Княства ў бітве пад Оршай. У праграме даклад і кароткі фільм, прысьвечаны Аршанскай бітве, фуршэт-прыняцьцё.

(Паводле паведамленьня ўправы ЗБВБ)

Пакінуць каментар