Пачатак святкавання ў Вялікабрытаніі 500-годдзя беларускага кнігадруку

17 кастрычніка Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны мела гонар вітаць намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушу – госця пачатку святкавання ў Вялікабрытаніі 500-годдзя беларускага кнігадруку. Спадар Суша сустрэўся з радай Скарынаўскай бібліятэкі і з беларускай супольнасцю Лондана. Падчас сустрэчы з сябрамі Бібліятэчнай рады былі агучаны шэраг прапаноў па супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі…

Святкуем 500-годдзе беларускага кнігадруку

У 2017 г. споўніцца 500 гадоў з дня выхаду першай беларускай друкаванай кнігі. Яе выдаў у чэшскай Празе Францішак Скарына з Полацку. Святкаванне юбілею ў Беларусі ўжо пачалося – выставы, канферэнцыі, спецыяльныя выданні. Цяпер далучаецца і Лондан! Cубота 17 кастрычніка а 14.00-й гадз., заля Беларускай каталіцкай місіі (Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY). Беларуская бібліятэка і…

Выстава праваслаўных ікон з Беларусі

З 16 па 30 лістапада ў Лондане пройдзе выстава праваслаўных ікон, створаных майстрамі- іканапісцамі Свята-Елізавецінскага манастыра ў Менску. Гэта не толькі жывапісныя вобразы, але і іконы, зробленыя з каменя па спецыяльнай тэхналогіі, а таксама вышываныя вобразы з манастырскай злата-швейнай майстэрні. Усе работы – творы сучаснага выяўленчага мастацтва. Яны зроблены таленавітымі майстрамі і маюць сапраўдную рэлігійную каштоўнасць. Адрас выставы:…

Багаслужбы Тыдня Мукаў Госпада нашага Ісуса Хрыста і Вялікадня ў Лёндане

Багаслужбы Тыдня Мукаў Госпада нашага Ісуса Хрыста і Вялікадня ў Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. 2 красавіка. Вялікі Чацьвер. 18.00 – Вячэрня з Боскай Літургіяй сьв. Базыля Вялікага 3 красавіка. Вялікая Пятніца. 18.00 – Вячэрня з вынасам сьв. Плашчаніцы 4 красавіка. Вялікая Субота. Вялікодная служба, асьвячэньне сьвяточных страваў і яек. Запрашаем усіх на…

Пяць фільмаў лёнданскага ЛГБТ фэстывалю можна паглядзець у Беларусі

Пяць “тэматычных”фільмаў стануць даступнымі задарма сусьветнай аўдыторыі, у тым ліку ў Беларусі, і будуць актыўна рэклямавацца ў больш за 70 кранаў сьвету, паведаміла Брытанская рада (British Council) і Брытанскі кінематаграфічны інстытут (British Film Council, BFI). Мэта гэтай інаватарскай ідэі – падтрымаць свабоду і роўнасьць, і заявіць громка пра тое, што “каханьне зьяўляецца падставовым правам чалавека”,…

Дзень Волі 2015

Управа Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае на ўрачыстае сьвяткаваньне Дня волі ў суботу 28-га сакавіка 2015 г. а 14-й гадз. у залі Беларускага дому ў Лёндане, 52 Penn Road, London, N7 9RE Часткаю праграмы стане выступ прафэсара Лундзкага ўнівэрсытэта, доктара гіст. навук Пэра Андэрса Рудлінга “Soviet Belarusisation: Myth or Reality?” (“Савецкая беларусізацыя: міт або…