Юбілей біскупа Чэслава ў Лёндане

Чэслаў СіповічУ нядзелю 7 сьнежня адбудзецца сьвяткаваньне стагодняга юбілею біскупа Чэслава Сіповіча – заснавальніка беларускай каталіцкай грамады ў Лёндане, актыўнага ўдзельніка грамадзкіх і культурных праектаў беларускай паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

Сьвяточная Боская Літургія пачнецца а 10.30 Marian House (Беларускі культурна-рэлігійны цэнтар, Holden Avenue, N12 8HY). У ёй возьмуць удзел сябры Таварыства Яна Залатавуснага, да адраджэньня якога ён меў непасрэднае дачыненьне.

Пасьля літургіі адбудзецца прэзентацыя тому а. Аляксандра Надсана з серыі “Беларускі кнігазбор”, а таксама традыцыйнае прыняцьце.

Пакінуць каментар