Канцэрт брытанскага гурту Morcheeba ў Менску будзе разаграваць Shuma

Праект “Будзьма” і Belsat TV паведамляюць, што фольк-поп гурт Šuma быў абраны брытанскімі культавымі музыкамі з Morcheeba разаграваць іх канцэрт у Менску.

Shuma быў выбраны зь 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Заснаваны ў 2011 годзе праект спалучае электроніку з народнымі сьпевамі.

– Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацьверджаньне, што пра слушным падыходзе беларускія народныя песьні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым ня толькі лякальнай, – тлумачыць Руся, вакалістка Šuma.

“Беларускую тэму” у межах канцэрта падтрымала і вакалістка Morcheeba Скай Эдвардз, якая пачала свой відэазварот з прывітаньня па-беларуску.

Слухаць Šumu на SoundCloud і на сайце гурту.

Пакінуць каментар