Лёнданскія беларусы паранялі ад Менску эстафэту Дзён вышыванкі

Пасьля пасьпяховых Дзён вышыванкі ў Менску падзея прыйшла ў Лёндан у самы прыдатны для гэтага час – напярэдадні Калядаў, калі многія з нас у задуменьні, што набыць у падарункі сябрам і сваякам.

вышымайкаНа запрашэньне Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Франак Вячорка зь менскай Арт Сядзібы й Радыё Свабода прывёз вышымайкі зь беларускім арнамэнтам, байкі з дасьціпнымі надпісамі, магніты на лядоўні, значкі й завушніцы з старажытнымі рунамі, паштоўкі й нават артызанскаае мыла з Пагоняй. А таксама настольныя гульні, кніжкі ад Радыё Свабода, музычныя плыткі… Інтарэс быў вялікі і большасьць цікавостак прадалася хутка. Частку прывезенага пакінулі для глядачоў фільму “Жыве Беларусь!”, які пакажуць у цэнтральным Лёндане ў панядзелак 15 сьнежня (уваход вольны!).

Франак Вячорка з запалам распавёў прысутным пра тое, як сёлета Арт Сядзіба і іншыя праекты, што працуюць для папулярызацыі нацыянальный культуры, нечакана нават для сябе апынуліся ў шквальным трэньдзе інтарэсу да традыцыйных матываў беларускай вышыўкі, як слова вышымайка было прыдуманае, як працуюць курсы “Мова нанова” і якія новыя праекты варта чакаць ад нястомных рупліўцаў.

Пакінуць каментар