Лонданскія беларусы святкавалі 100-годдзе свайго біскупа

“Наша Ніва”: У нядзелю 7 снежня беларуская грамада ў Лондане святкавала 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Да гэтай даты было прымеркаванае ўрачыстае багаслужэнне і прэзентацыя кнігі выбраных твораў а. Аляксандра Надсана, які ў 2012 г. напісаў біяграфію біскупа. Біскуп Сіповіч стаяў у вытокаў беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі, якім яно было на працягу ўсіх…

Ангельцы на службе беларушчыны: арыстакраты, палітыкі, навукоўцы

Кастусь Лашкевіч 60 год назад у Лондане паўстала Англа-беларускае таварыства — адна з найстарэйшых і самых аўтарытэтных арганізацый беларускай дыяспары. “Беларусский журнал” пагартаў старонкі эміграцыйнай гісторыі ды паразмаўляў са старэйшынам беларускай суполкі ў Вялікабрытаніі айцом Аляксандрам Надсанам. “Калі мы пачыналі, тут была пустэльня” Пасля Другой сусветнай вайны Вялікабрытанія разам з шэрагам іншых заходніх краінаў адчыніла…

Фотаэкскурсія па Беларускім музеі ў Лондане

Гэта музей для сваіх. Сюды не прадаюць квіткоў, у турыстычных бюро няма яго рэкламак. Хутчэй, гэта калекцыя, выстаўленая з прэзентацыйнымі мэтамі: пабачыўшы яе, кожны зразумее, што за край — Беларусь. Асабліва калі экскурсаводам — сам айцец Надсан. Глядзець цалкам на сайце тыднёвіка “Наша Ніва” Здымак Сяргея Зініна Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London…

Вялікоднае пасланьне а. А. Надсана (дадалося відэа)

Дар жыцьця У сваім вялікодным пасланьні Апостальскі візытатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту. Чытаць на сайце Радыё Свабода

Айцец Надсан: Новы Marian House будзе значна большы за ранейшы

Узята з http://www.svaboda.org/content/article/1870347.html Сяргей Абламейка У Лёндане пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру – так званага Мар’ян Гаўзу. Пра тое, якія працы плянуецца зрабіць, расказвае Апостальскі візытатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа, айце Аляксандар Надсан: Надсан: “Для таго, каб здабыць грошы на перабудову Мар’ян Гаўзу, мы прадалі частку даволі вялікага гароду, які прымыкаў да…

Юбілей сьвятарства а. Аляксандра Надсана

Сьвятары і вернікі Беларускай каталіцкай місіі запрашаюць усіх на сьвяткаваньне залатога юбілею сьвятарства а. Аляксандра Надсана, якое пачнецца ў нядзелю 30 лістапада аб 11.00 урачыстай літургіяй у капліцы сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (39 Holden Road, London, N12 8HS). Пасьля літургіі – прыняцьце. а. Сяргей Стасевіч, Беларуская каталіцкая місія