Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі. Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі. Лявон Рыдлеўскі памёр у…