Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі.

Лявон Рыдлеўскі памёр у Лёндане ў 1953 г. Арыгінальны помнік на яго магіле зьнік, але ў Скарынаўскай бібліятэцы захаваліся здымкі помніка. Пару гадоў таму пытаньне аднаўленьне мэмарыялу было ўзьнятае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое выдаткавала неабходныя сродкі. Натальля Гардзіенка, гісторык зь Менску, і сябры суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць расшукалі арыгінальнае месца пахаваньня Лявона Рыдлеўскага. Пасьля доўгай перапіскі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі зь мясцовымі уладамі атрымалі дазвол аднавіць помнік на цяпер ужо закрытых могілках.

Мэмарыял адкрыла старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Сьвяткаваньне прадоўжылася ў Беларускім доме на Penn Road, дзе адбылося ўрачыстае пасяджэньне. Мікола Пачкаеў прачытаў даклад пра Слуцкі збройны чын, удзел Лявона Рыдлеўскага ў ім, пра лёс Л. Рыдлеўскага на эміграцыі і гісторыю аднаўленьня мэмарыялу. Івонка Сурвіла і а. Аляксандар Надсан падзяліліся сваімі ўспамінамі пра выдаткага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі. Таксама выступіў Сяргей Навумчык з Радыё Свабода ў Празе.

2 thoughts on “Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

  1. Pingback-адсылка: Больш пра сьвяткаваньне юбілею Слуцкага паўстаньня « Belarusians in Britain | Беларусы ў Вялікабрытаніі

Пакінуць каментар